Panasonic TYEP3D20E User Manual

Page 81

Advertising
background image

Г

АРАНТИЙНЫЙ

ТАЛОН

13

Умовы гарантыі Беларусі

Увага: калі ласка, пераканайцеся, што арганізацыя,

якая прадае Вам прадукцыю Panasonic, цалкам,

правільна і выразна запоўніла гэты гарантыйны талон.

Кампанія Panasonic Corporation дае на ўвесь спектр прадукцыі,

што пастаўляюцца ў Беларусь, гарантыю вытворцы тэрмінам

на 2 (два) гады, за выключэннем халадзiльнiкаў на

якiя даецца гарантыя тэрмiнам 3 (тры) гады.

Гэтая гарантыя даецца вытворцам у дадатак да канстытуцыйных

і іншых правоў і ні ў якой ступені не абмяжоўвае іх.

Гарантыя дзейнічае ў выпадку, калі тавар будзе

прызнаны няспраўным з-за браку матэрыялаў ці

тэхналогіі зборкі, пры наступных умовах:

1. Тавар павінен быць набыты толькі на тэрыторыі

Беларуси і выкарыстаны згодна з інструкцыямі па

эксплуатацыі, а таксама адпавядаць тэхнічным

стандартам ды / або патрабаванням бяспекі.

Спіс афіцыйных мадэлей, прызначаных для

выкарыстання на тэрыторыі Беларуси, размешчаны

на Інтэрнэт-старонцы http://service.panasonic.ru

2. Гэтая гарантыя несапраўдная ў выпадках, калі

пашкоджанне або няспраўнасць выкліканыя пажарам,

маланкай ці іншымі прыроднымі з’явамі; механічным

пашкоджаннем; няправільным выкарыстаннем, у

тым ліку і падключэннем да крыніц сілкавання, якія

адрозніваюцца ад згаданых у інструкцыі па эксплуатацыі;

зносам; нядбалым стаўленнем, уключаючы трапленне

ў выраб выпадковых прадметаў і насякомых; рамонтам

або наладкай, калі яны здзейснены асобай, якая не

мае сертыфіката на аказанне такіх паслуг, а таксама

інсталяцыяй, адаптацыяй, мадыфікацыяй або

эксплуатацыяй з парушэннем тэхнічных умоў ды/ або

патрабаванняў бяспекі.

3. У тым выпадку, калі на працягу гарантыйнага

тэрміну частка або часткі тавара былі заменены

часткай або часткамі тавара, якія не былі

пастаўлены або санкцыянаваны вытворцамі, а

таксама былі нездавальняльнай якасці і не пасавалі

да тавара, то спажывец губляе ўсе правы паводле

гэтай гарантыі, уключаючы права на кампенсацыю.

4. Дзеянне гэтай гарантыі не распаўсюджваецца

на праграмнае забеспячэнне, дэталі аздаблення

і корпусу, лямпы, батарэі і акумулятары, іголкі

гуказдымальніка, антэны і злучальныя кабелі,

ахоўныя экраны, назапашвальнікі смецця, сеткі і

нажы, фільтры, шчоткі, картрыджы ды іншыя дэталі,

якія маюць абмежаваны тэрмін выкарыстання.

Устаноўка i падключэние

Для устаноўкі набытага тавара Вы можаце скарыстацца

платнымі паслугамі спецыялістаў упаўнаважаных

арганізацый і абслуговых цэнтраў, якія правядуць усю

неабходную працу для нармальнага выкарыстання тэхнікі.

Абавязкі па гэтай гарантыі выконваюцца на тэрыторыі

Беларусі інсталяцыйнымі цэнтрамі, спіс якіх можна атрымаць

у Інфармацыйным цэнтры Panasonic па тэлефоне 8-820-007-

1-21-00 або на Інтэрнэт-старонцы http://service.panasonic.ua

Звесткі аб аксэсуарах и расходных матэрыялах http://

panasoniceplaza.ua

Iнфармацыю аб ходзе выканання рамонта можна

атрымаць ў «Iнфармацыйнай сiстэме рамонтаў» http://

service.panasonic.ru/RepairSystem

Больш падрабязную iнфармацыю па ўсяму спiсу сэрвiсных

цэнтраў можна паглядзець на старонцы www.service.panasonic.by.

Інфармацыйны цэнтр Panasonic 8-820-007-1-21-00 (для

фiксаванай сувязi званок па тэррыторыi РБ бясплатны)

Advertising