Догляд і чыстка – Sharp R-642WE User Manual

Page 225

Advertising
background image

BY-15

БЕЛАРУСКАЯ

Увага: Не ўжывайце камерцыйныя сродкі для
чысткі, а таксама паравыя, абразіўныя альбо
любыя, што змяшчаюць ГІДРАХЛАРЫД НАТРЫЯ
(SODIUM HYDROXIDE) на ніякіх частках Вашай
печы.
Перад пачаткам чысткі ўпэўніцеся, што знешні
і ўнутраны корпусы печы, дзверы і аксэсуары
поўнасцю халодныя.
ЧЫСЦІЦЕ ПЕЧ РЭГУЛЯРНА І ВЫДАЛЯЙЦЕ АДКЛА-
ДЫ ЕЖЫ. Непадтрыманне печы ў чыстым стане
можа прывесці да пашкоджання паверхні, што
можа паменшыць тэрмін службы і, магчыма,
прывесці да небяспечнай сітуацыі.
Знешні корпус печы
Знешні корпус Вашай печы лёгка ачышчаецца мяк-
кім мылам і вадой. Выдаляйце рэшткі мыла вільгот-
най тканінай і працірайце корпус мяккім ручніком.
Панэль кіравання
Адчыніце дзверы перад чысткай, каб адключыць
дысплэй. Асцярожна з чысткай панэлі кіравання.
Выкарыстоўвайце толькі тканіну змочаную вадой і
вытрыце знешні корпус печы мягкім ручніком.
Не перабольшвайце з аб'ёмам вады. Не выкары-
стоўвайце хімічныя ці абразіўныя мыючыя сродкі.
Унутраны корпус печы
1. Для падтрымання чысціні працірайце корпус
любой мяккай вільготнай тканінай або губкай па-
сля кожнага выкарыстання, калі печ яшчэ цёплая.
Для выдалення больш сур'ёзных забруджванняў
выкарыстоўвайце мяккае мыла і некалькі разоў
працярыце паверхню вільготнай анучай, пакуль не

будуць выдалены ўсе рэшткі. Не знімайце пакрыц-
цё хвалявода.
2. Упэўніцеся, што мяккае мыла і вада не праніка-
юць у невялікія адтуліны ў сценах, што можа нане-
сці шкоду печы.
3. Не ўжывайце чысцячыя сродкі тыпу спрэй на
ўнутраным корпусе печы.
4. Прагравайце печ рэгулярна, выкарыстоўваючы
функцыю грыля без ежы каля 20 хвілінаў (старонка
BY-10). Рэшткі ежы могуць ствараць дым ці непры-
емны пах.
Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода.
Пакрыццё хвалявода зроблена з адчувальных ма-
тэрыялаў і павінна чысціцца з асцярожнасую (тры-
майцеся інструкцый уверсе).
УВАГА: Ужыванне празмернай колькасці вады можа
пашкодзіць пакрыццё хвалявода.
Пакрыццё хвалявода з'яўляецца расходнай часткай
і без належнай чысткі запатрабуе замены.
Аксэсуары
Кругавая платформа, падстаўка і зчэпка мусяць быць
вымытыя пры дапамозе вадкага мыючага сродку і
высушаныя. Можна мыць іх у пасудамыечнай машы-
не.
Дзверы
Каб ачысціць усе сляды гразі, рэгулярна працірай-
це дзверы, дзвярныя затворы і затворныя паверхні
з усіх бакоў мяккай вільготнай тканінай. Не выка-
рыстоўвайце абразіўныя чысцячыя сродкі.
УВАГА: Не ўжывайце паравыя ачышчальнікі.

ДОГЛЯД І ЧЫСТКА

Парады па чыстцы печы
Пакладзіце ў посуд лімон, дадайце 300 мл вады і прагрэйце на 100 адсотках магутнасці на працягу 10-12
хвілінаў.
Вытрыце печ мягкай сухой тканінай.

Advertising
This manual is related to the following products: