Беларускi – MAXWELL MW-3552 Y User Manual

Page 31

Advertising
background image

31

БЕЛАРУСКI

Ультрагукавы ўвільгатняльнік паветра MW-3552

Апісанне
1. Сопла для выйсця пары
2. Рэзервуар для вады
3. Вечка рэзервуара для вады
4. Працоўная камера з распыляльнікам
5. Выключальнік/рэгулятар выйсця пары
6. Індыкатар працы/адсутнасці вады
7. Шчотачка для чысткі распыляльніка

МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора ўважліва азнаёмцеся з сапраўднай інструкцыяй па
эксплуатацыі ўвільгатняльніка паветра і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.

• Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае працоўнай

напрузе прылады.

• Усталёўвайце ўвільгатняльнік на роўнай, вільгацятрывалай паверхні. Адлегласць да сцен

павінна быць не меней 15 см.

• Не накіроўвайце сопла ўвільгатняльніка на мэблю, электрапрыборы, кнігі і на прадметы, якія

могуць быць пашкоджаны вільгаццю.

• Не размяшчайце ўвільгатняльнік у месцах, схільных уздзеянню прамых сонечных прамянёў,

высокіх тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.

• Не пакідайце прыбор без нагляду ў зачыненым памяшканні, у адваротным выпадку на мэблі

і сценах можа ўтварыцца кандэнсат, таму дзверы ў памяшканне, дзе працуе ўвільгатняльнік,
рэкамендуецца трымаць прыадчыненымі.

• Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік па-за памяшканнямі.

• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.

• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць увільгатняльнік у якасці цацкі.

• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі

магчымасцямі. У вылучных выпадках асоба, якая адказвае за іх бяспеку, павінна даць ад-
паведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.

• Не ўключайце ўвільгатняльнік без вады. Адключыце яго адразу, як толькі ў рэзервуары скон-

чыцца вада.

• Не выкарыстоўвайце газаваную ваду і парфумерныя дадаткі.

• Перад здыманнем рэзервуара для вады не забудзьцеся адключыць прыбор ад сеткі.

• Не зачыняйце адтуліну для выйсця пары і не дапушчайце траплення ў яго старонніх

прадметаў.

• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя

вадкасці.

• Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас працы.

• Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара падчас чысткі, ці калі вы

не карыстаецеся ўвільгатняльніком.

• Перш чым перанесці ўвільгатняльнік у іншае месца, адключыце яго ад сеткі.

• Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.

• Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся, што ён

не пашкоджаны. Не выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры пашкоджаным сеткавым шнуры.

• Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся ў

найблізкі аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора, не дапушчайце з'яўлення драпін на распыляльніку.

31

31

3552.indd 31

3552.indd 31

09.09.2011 15:00:45

09.09.2011 15:00:45

Advertising
This manual is related to the following products: