Беларускi – MAXWELL MW-3012 W User Manual

Page 32

Advertising
background image

32

БЕЛАРУСКI

Прас награваецца хутчэй, чым
астывае. Таму спачатку рэкамендуецца
прасаваць рэчы пры нізкай
тэмпературы (напрыклад, сінтэтычныя
тканіны).

• Пасля чаго пераходзіце да прасавання

пры больш высокіх тэмпературах
(шоўк, поўсць). Вырабы з бавоўны і
лёну прасуйце ў апошнюю чаргу.

Калі ў склад тканіны ўваходзяць
змяшаныя валокны, то неабходна
ўсталяваць самую нізкую тэмпературу
прасавання (напрыклад, калі выраб
складаецца з поліэстэру і з бавоўны, то
яго варта прасаваць пры тэмпературы,
падыходнай для поліэстэру "o").

• Калі вы не можаце вызначыць склад

тканіны, то знайдзіце на вырабе месца,
якое не прыкметна пры нашэнні, і
шляхам спроб абярыце тэмпературу
прасавання (заўсёды пачынайце з
самай нізкай тэмпературы і паступова
павялічвайце яе, пакуль не даможацеся
жаданага выніку).

• Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка

пачынаюць ільсніцца, варта прасаваць
строга ў адным кірунку (у кірунку ворса)
з невялікім націскам.

• Каб пазбегнуць з'яўлення льсняных

плям на сінтэтычных і шаўковых
тканінах, прасуйце іх са сподняга
боку.

УСТАЛЁЎКА ТЭМПЕРАТУРЫ
ПРАСАВАННЯ

Ўсталюйце прас у вертыкальнае
становішча.

Устаўце вілку сеткавага шнура ў
разетку.

• Завароткам рэгулятара (5) усталюеце

патрабаваную тэмпературу
прасавання: "o", "oo", "ooo"(МАХ), у
залежнасці ад тыпу тканіны, пры гэтым
загарыцца індыкатар (9).

• Калі тэмпература падэшвы праса (11)

дасягне ўсталяванай тэмпературы,

індыкатар (9) загасне, можна
прыступаць да прасавання.

Нататка:
Пры паравым прасаванні неабходна
ўсталёўваць тэмпературу прасавання
ў зоне працы паміж “oo” і (МАХ).

РАСПЫРСКВАЛЬНІК ВАДЫ

Вы можаце завільгатніць тканіну,
націснуўшы некалькі разоў на кнопку
распырсквальніка (3).

• Пераканайцеся, што ў рэзервуары (6)

досыць воды.

СУХОЕ ПРАСАВАННЕ

Ўсталюйце прас у вертыкальнае
становішча.

Устаўце вілку сеткавага шнура ў
разетку.

• Завароткам рэгулятара (5) усталюйце

патрабаваную тэмпературу
прасавання: "o", "oo", "ooo"(МАХ), у
залежнасці ад тыпу тканіны, пры гэтым
загарыцца індыкатар (9).

• Калі тэмпература падэшвы праса (11)

дасягне ўсталяванай тэмпературы,
індыкатар (9) загасне, можна
прыступаць да прасавання.

• Пасля выкарыстання праса ўсталюйце

рэгулятар тэмпературы (5) у становішча
"0".

• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі

і дачакайцеся поўнага астывання
праса.

ПАДАЧА ПАРЫ
Функцыя падачы пары карысная
пры разглажванні зморшчын і
можа быць скарыстана толькі пры
высокатэмпературным рэжыме
прасавання (Рэгулятар тэмпературы (5)
у становішчы паміж “oo” і (МАХ)).
Пры націску кнопкі падачы пары (2) з
падэшвы праса будзе выходзіць пара.

MW-3012.indd 32

MW-3012.indd 32

30.11.2010 14:09:10

30.11.2010 14:09:10

Advertising