Áåëàðóñêi – Vitek VT-1652 User Manual

Page 61

Advertising
background image

61

ÁÅËÀÐÓÑÊI

МІКРАХВАЛЁВАЯ ПЕЧКА

Найменне элементаў

1. Абаронныя замкі

2. Вакно

3. Вентыляцыйныя адтуліны

4. Вось

5. Ролікавае колца

6. Столік, які паварочваецца

7. Панель кіравання

8. Награвальнік

9. Рашотка для грыля

10. Камплект параваркі

МЕРЫ БЯСПЕКІ, ЯКІЯ НЕАБХОДНА

ЗАХОЎВАЦЬ, КАБ НЕ ПАДАВАЦЦА РЫЗЫЦЫ

ЎЗДЗЕЯННЯ МІКРАХВАЛЕВАЙ ЭНЕРГІІ

1. Не спрабуйце карыстацца мікрахвалевай печчу

пры адчыненай дзверцы, паколькі пры гэтым Вы

рызыкуеце падвергнуцца шкоднаму ўздзеянню

мікрахвалевай энергіі. Вельмі важна не

пашкодзіць і не сапсаваць унутраныя абаронныя

замкі.

2. Асабліва важна, каб дзверцы былі шчыльна

зачынены. Не змяшчайце староннія прадметы

паміж дзверцай і корпусам печкі і сачыце за

тым, каб бруд альбо рэшткі чысцячых сродкаў не

збіраліся на ізаліруючых слаях.

3. Не карыстайцеся мікрахвалевай печчу, калі яна

пашкоджана, асабліва сачыце за тым, каб:

a. дзверцы не былі пагнутыя;

b. кручкі і зашчэпкі – зламаныя альбо паслабленыя;

c. дзвярны ізаляцыйны слой не быў парушаны.

4. Настройваць і рамантаваць печку павінен

кваліфікаваны спецыяліст.

ПЕРАД ТЫМ ЯК ЗВЯРНУЦЦА Ў СЕРВІСНУЮ

СЛУЖБУ

1. Пераканайцеся ў тым, што печка падключана да

сеткі правільна. Калі праблема ў гэтым,

адлучыце шнур ад крыніцы сілкавання,

пачакайце 10 секунд і падключыце печку да

сеткі.

2. Праверце, ці падаецца сілкаванне.

3. Пераканайцеся, што кантрольная панель

запраграмавана правільна і таймер устаноўлены.

4. Праверце, ці зачынены дзверцы печкі на

зашчапку падчас эксплуатацыі.

УСТАНОЎКА

1. Пераканайцеся, што ўвесь упакавальны

матэрыял выдалены з мікрахвалевай печкі.

2. Сістэматычна правярайце печку на прадмет

паломкі. Не карыстайцеся печчу, калі зламаны

замок, дзверцы альбо ёсць дэфекты ўнутры

печкі. У выпадку такіх паломак альбо дэфектаў

звяртайцеся ў сервісны цэнтр.

3. Печка павінна быць устаноўлена на роўнай і

ўстойлівай паверхні.

4. Не ўстанаўлівайце печку паблізу крыніц

высокай тэмпературы і ў месцах павышанай

вільготнасці.

5. Забяспечце вентыляцыю печкі, пакінуўшы пры

ўстаноўцы прыбора свабодную прастору: зверху

- 20 см, з задняга боку - 10 см, па баках - по 5 см.

6. Не выкарыстоўвайце печку без шклянога

падноса. Устанаўлівайце паднос і іншыя

прыстасаванні правільна.

7. Змясціце паднос, які круціцца, у печку,

сумясціце пазы восі з выступамі на падносе,

пераканайцеся ў тым, што ён нармальна

ўстаноўлены на ролікавым колцы і што колца

знаходзіцца ўнутры цэнтральнага круга на дне

печкі.

ІНСТРУКЦЫІ ПА ЗАЗЯМЛЕННЮ

Гэты прыбор павінен быць заземлены. У выпадку

якога-небудзь замыкання зазямленне зніжае рызыку

атрымання электрашоку, паколькі ток можа пайсці

по запасному проваду. Да гэтага прыбору дадаецца

заземлены провад і заземленая вілка. Вілка

далучаецца да разеткі, якая павінна быць

устаноўлена і заземлена адпаведным чынам.

ПАПЯРЭДЖАННЕ: Выкарыстанне заземленай вілкі

не па правілах можа прывесці да рызыкі атрымання

электрашоку.

Пракансультуйцеся з кваліфікаваным спецыялістам,

калі Вам не зразумелы інструкцыі па зазямленню

альбо ёсць сумненні, ці заземлены прыбор

адпаведным чынам.

Радыёперашкоды

1. Эксплуатацыя мікрахвалевай печкі можа

стварыць перашкоды пры працы радыё,

тэлевізара і інш. прыбораў.

2. Выдаленне перашкод:

а) шчыльна зачыніце дзверцы мікрахвалевай печкі;

б) пераўстанавіце прымаючую антэну

радыёпрыёмніка альбо тэлевізара;

в) змяніце размяшчэнне печкі ў адносінах да гэтых

прыбораў;

г) уключыце мікрахвалевую печку ў іншую

разетку, каб выключыць узаемаўплыў прыбораў

адзін на другі.

ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ ПРЫ ПРЫГАТАВАННІ

ЕЖЫ Ў МІКРАХВАЛЕВАЙ ПЕЧЦЫ

Пры выкарыстанні электрабытавых прыбораў

уважліва захоўвайце наступныя інструкцыі.

ПАПЯРЭДЖАННЕ: Каб знізіць рызыку апёку,

электрычнага ўдару, пажару альбо ўздзеяння

мікрахвалевай энергіі неабходна:

1. Прачытаць уважліва інструкцыю перад

выкарыстаннем прыбора.

2. Выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ строга па

прызначэнню. Не змяшчайце хімічныя рэчывы

ў сярэдзіну печкі. печка прызначана для

падагрэву і гатавання ежы. печка не прызначана

для прамысловага альбо лабараторнага

выкарыстання.

3. Не дапускаецца ўключання пустой печкі. Гэта

можа прывесці да пашкоджання прыбора.

4. Не выкарыстоўвайце прыбор, калі пашкоджаны

вілка альбо шнур.

5. Будзьце асабліва ўважлівымі пры эксплуатацыі

печкі дзяцьмі.

6. Для таго каб знізіць рызыку запальвання ўнутры

печкі, прытрымлівайцеся наступных правіл:

Vt-1652.qxp 04.02.2005 9:45 Page 61

Advertising