Áåëàðóñêi – Vitek VT-1652 User Manual

Page 64

Advertising
background image

64

ÁÅËÀÐÓÑÊI

3. Націсніце кнопку “START”.

Устаноўка праграмы гатавання ежы

Вы можаце задаць любую паслядоўнасць працэса

гатавання ежы. Дапусцім, Вы хочаце:

1. Размарозіць прадукт.

2. Устанавіць пэўны ўзровень магутнасці.

3. Прыгатаваць ежу, выкарыстоўваючы грыль.

Для гэтага:

1. Націсніце кнопку “Cancel”.

2. Устанавіце час размарожвання прадукта (гл.

вышэй).

3. Устанавіце патрэбны ўзровень магутнасці з

дапамогай кнопкі “Power”.

4. Націсніце кнопку “Memory”.

5. Устанавіце неабходныя параметры гатавання

ежы ў рэжыме грыля.

6. Націсніце кнопку “Start”.

Заўвага: У працэсе гатавання ежы па зададзенай

праграме на дысплеі з'явяцца індыкатары “1st”

альбо “2 st” у залежнасці ад стадыі, на якой

знаходзіцца працэс гатавання. Пасля завяршэння

праграмы гатавання ежы прагучыць трайны сігнал.

Функцыя параваркі

Ў камплект пячы уваходзіць набор пластыкавага

посуда для гатавання ежы на пары (10). Вы можаце

таксама ужываць пластыкавую емістасць і для

разагрэву 1-х і 2-х страў. Верхнюю чашу з ячэйкамі

можна ужываць для гатавання асобных порцый ежы

альбо для гатавання яечні.

Ў залежнасці ад колькасці гатуемых прадуктаў

налейце ваду ў чашу параваркі (не больш 0,5 літра),

ў ячэйкі верхняй чашы памясціце прадукты і

накрыйце крышкай.

Ужывайце мікрахвалевы рэжым гатавання

прадуктаў, магутнасць і час гатавання залежаць ад

віда прадуктаў і іх колькасці, а таксама трэба

улічваць час, неабходны для закіпання вады.

Увага: Катэгарычна забараняецца памяшчаць ў

СХЧ печ яйкі ў шалупайке. Разбейце яйка і змесціва

вылейце ў ячэйку верхняй чашы параваркі і накрыйце

крышкай. Не ужывайце пластыкавы посуд ў

рэжыме працы грыля і камбінаваным рэжыме

гатавання прадуктаў.

Блакіроўка

Каб папярэдзіць выкарыстанне печкі дзяцьмі, Вы

можаце ўстанавіць рэжым блакіроўкі, для гэтага:

1. Націсніце кнопку “Cancel”.

2. Націсніце адначасова кнопкі “10 MIN” і “1 SEC”.

Пры гэтым прагучыць сігнал і на дысплеі

з’явіцца індыкатар “LOCK”.

Для адмены рэжыма блакіроўкі:

Націсніце адначасова кнопкі “10 MIN” і “1 SEC”.

Пры гэтым прагучыць сігнал і з дісплея знікне

індыкатар “LOCK”.

Спыненне печкі падчас працэса гатавання ежы

Для спынення дастаткова проста адчыніць дзверцы

печкі. Каб працягваць працэс гатавання ежы,

зачыніце дзверцы і націсніце кнопку “Start”.

Чышчэнне

Адключыце печку ад сеткі. Пратрыце ўнутраныя

паверхні мяккім ачышчальным сродкам, спаласніце

і вытрыце насуха мяккай тканінай. Вымыйце столік,

які паварочваецца, і ролікавае колца ў мыльнай

вадзе, потым спаласніце і высушыце. Акуратна

пратрыце дзверцы і замкі вільготнай тканінай.

Спецыфікацыя

Сілкаванне

230 В ~ 50 Гц,

Мікрахваль

1200

Вт

Выходная магутнасць

700 Вт

Частата 2450

МГц

Аб’ём 17

літраў

Шкляны стол. які паварочваецца

дыяметр 270 мм

Вага печкі:

15,1 кг.

Вытворца пакідае за сабой права змяняць

характарыстыкі прыбораў без папярэдняга

паведамлення.

Тэрмін службы прыбора не менш 5-ці гадоў

Гарантыя

Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага

абслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера,

ў якога была набыта тэхніка.

Пры звароце за гарантыйным абслугоўваннем

абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо

квітанцыя аб аплаце.

Дадзены выраб адпавядае

патрабаванням ЕМС, якiя

выказаны ў дырэктыве ЕС

89/336/ЕЕС, i палажэнням

закона аб прытрымлiваннi

напружання (73/23 EC)

Vt-1652.qxp 04.02.2005 9:45 Page 64

Advertising