Прыдатны посуд дапаможнік па размарозцы – Sharp R-200WE User Manual

Page 141

Advertising
background image

BY-9

БЕЛАРУСКАЯ

ПРЫДАТНЫ ПОСУД

ДАПАМОЖНІК ПА РАЗМАРОЗЦЫ

Гэты дапаможнік зробіць размарозку больш простай.
Можна выкарыстоўваць для размарозкі: кавалкі курыцы, катлеты, адбіўныя, рыба (цэлыя ды філе), сасіскі.

Прыклад: Каб размарозіць 0.4 кг кавалкаў курыцы
1. Пакладзіце кавалкі курыцы ў міску ды пастаўце на падстаўку ў печ.
2. Выстаўце пераключальнік УЗРОЎНЯ МАГУТНАСЦІ МІКРАХВАЛЯЎ на РАЗМАРОЗКА (СЯРЭДНЕ-НІЗКІ).
3. Выстаўце таймер размарозкі на 0.4 кг. Перагарніце кавалкі курыцы 1-2 разы падчас размарозкі.
4. Пасля размарожвання накрыйце ежу алюмініевай фальгой і пакіньце, пакуль прадукт не размарозіцца

цалкам.

Увага: Час размарозкі наладжаны на стандартныя ўмовы. Пасля размарозкі праверце стан ежы ды дадайце
ці змяніце час размарозкі, калі тое патрэбна.

Каб прыгатаваць\размарозіць ежу ў печы, неабходна каб мікрахвалёвая энергія вольна праходзіла цераз
кантэйнер да ежы. Таму вельмі важна карыстацца сумяшчальным посудам.
Лепш выкарыстоўваць круглы ці авальны посуд, бо ў посудзе іншай формы ежа у вуглах перасмажваецца.
Спіс сумяшчальнага посуду пазначаны ніжэй.

Посуд

Бяспечныя

для мікрахва-

лёвай печы

Каментары

Алюмініевая фальга
Кантэйнеры з фальгі

✔ / ✘

Маленькія кавалкі фальгі можна ужываць, каб абараніць ежу ад перагрэву.
Пераканайцеся, што фальга знаходзіцца на адлегласці не меньш за 2 см ад
сценак печы, каб пазбегнуць утварэння электрычнай аркі.
Кантэйнеры з фальгі варта выкарыстоўваць толькі ад слушных вытворцаў, як
то Microfoil ®. Выконвайце інструкцыі.

Посуд для смажання

Выконвайце інструкцыі вытворцаў.
Не перавышайце час гатавання. Асцярожна, талеркі і посуд могуць быць
вельмі гарачымі.

Керамічны і
парцалянавы посуд

✔ / ✘

Парцалянавы і керамічны посуд зазвычай пасуе для выкарыстання, за вынят-
кам посуду з металічнымі часткамі або дэкорам.

Шкло Напрыклад, Pyrex®

Будзьце асцярожнымі са шкляным посудам, бо ён можа трэснуць ці разбіцца
падчас награвання.

Метал

Не рэкамендуецца ўжываць металічны посуд, бо тое прывядзе да ўтварэнне
электрадугі, якая можа выклікаць пажар.

Пластык\поліэстэр напры-
клад, кантэйнеры для ежы

Будзьце асцярожнымі з абгорткай некаторых кантэйнераў, бо яна можа рас-
плавіцца ад высокай тэмпературы.

Плёнка

Не павінна дакранацца ежы і мусіць мець праколатыя адтуліны для выхаду пару.

Пакункі для замарозкі

Мусіць быць праколатая, каб даць выхад пару. Пераканайцеся, што пакунак
прыдатны для ЗВЧ печы.

Папяровыя талеркі,
кубкі і кухонная папера

Не выкарыстоўвайце пластыкавыя ці металічныя зашчэпкі\драты, бо яны мо-
гуць расплавіцца ці ўтварыць электрычную дугу.

Саламяныя і драўляныя
кантэйнеры

Выкарыстоўвайце толькі для разагрэву ці ўпітвання вадкасці.
Перагрэў можа выклікаць пажар.

Пераапрацаваная
папера і газеты

Не пакідайце печ без дагляду падчас гатавання.
Можа змяшчаць метал, што прывядзе да электрадугі і пажару.

УВАГА:

Пры награванні прадуктаў харчавання ў пластыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце за
работай печы з-за магчымасці ўзгарання.

R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:9

R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:9

2012-07-09 12:22:59

2012-07-09 12:22:59

Advertising
This manual is related to the following products: