Беларускi – MAXWELL MW-3015 G User Manual

Page 32

Advertising
background image

32

БЕЛАРУСКI

абароны на падэшве (12) выдаліце яе.

Пераканайцеся, што напруга ў сетцы
адпавядае працоўнай напрузе праса.

Нататка:
-

Пры першым уключэнні награвальны

элемент праса абгарае, таму магчыма
з’яўленне невялікай колькасці дыму ці
старонняга паху, гэта звычайная з’ява.

НАПАЎНЕННЕ РЭЗЕРВУАРА ДЛЯ ВАДЫ
Перш чым заліць ваду ў прас, пераканайцеся,
што ён адключаны ад сеткі.
• Усталюйце рэгулятар тэмпературы (10) у

становішча "min", а рэгулятар сталай падачы
пары (3) у становішча "

".

• Адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (2).
• Заліце ваду, выкарыстоўваючы ёмістасць

для залівання вады (13), затым шчыльна
зачыніце вечка (2).

Нататкі:
-

Не налівайце ваду вышэй адзнакі
“MAX”.

-

Калі падчас прасавання неабходна
даліць ваду, то адключыце прас і выміце
сеткавую вілку з разеткі.

- Пасля таго як вы скончыце прасаваць,

выключыце прас, дачакайцеся яго
поўнага астывання, пасля чаго адкрыйце
вечка залівальнай адтуліны (2),
перавярніце прас і зліце рэшткі вады.

ТЭМПЕРАТУРА ПРАСАВАННЯ
Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце
нагрэты прас на кавалачку тканіны, каб
пераканацца ў тым, што падэшва праса (12) і
рэзервуар для вады (9) чыстыя.

Заўсёды перад прасаваннем рэчаў
глядзіце на цэтлік выраба, дзе паказана
рэкамендуемая тэмпература прасавання.

• Калі цэтлік з указаннямі па прасаванні

адсутнічае, але вы ведаеце тып матэрыялу,
то для выбару тэмпературы прасавання
глядзіце табліцу.

Пазначэнні Тып тканіны (тэмпература)

Сінтэтыка, нейлон, акрыл, поліэстэр
(нізкая тэмпература)

••

Шоўк/поўсць (сярэдняя тэмперату-
ра)

•••

(MAX)

Бавоўна/лён (высокая тэмпература)

• Табліца дастасоўная толькі для гладкіх

матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу
(гафраваны, рэльефны і г.д.), то лепш за ўсё
яго прасаваць пры нізкай тэмпературы.

• Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы

прасавання: сінтэтыку да сінтэтыкі, поўсць
да поўсці, бавоўна да бавоўны і г.д.

• Прас награваецца хутчэй, чым астывае.

Таму спачатку рэкамендуецца прасаваць
рэчы пры нізкай тэмпературы (напрыклад,
сінтэтычныя тканіны).

• Пасля чаго пераходзіце на прасаванне

пры больш высокіх тэмпературах (шоўк,
поўсць). Вырабы з бавоўны і лёну прасуйце
ў апошнюю чаргу.

• Калі ў склад тканіны ўваходзяць змешаныя

валокны, то неабходна ўсталяваць самую
нізкую тэмпературу прасавання (напрыклад,
калі выраб складаецца з поліэстэру і з
бавоўны, тое яго варта прасаваць пры
тэмпературы, падыходнай для поліэстэру
"•”).

Калі вы не можаце вызначыць склад
тканіны, то знайдзіце на вырабе месца,
якое не прыкметна пры нашэнні, і шляхам
эксперыменту абярыце тэмпературу
прасавання (заўсёды пачынайце з
самай нізкай тэмпературы і паступова
павялічвайце яе, пакуль не даможацеся
жаданага выніку).

• Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка

пачынаюць ільсніцца, варта прасаваць
строга ў адным кірунку (у кірунку ворса) з
невялікім націскам.

• Каб пазбегнуць з'яўлення льсняных плям на

сінтэтычных і шаўковых тканінах, прасуйце
іх са сподняга боку.

УСТАЛЁЎКА ТЭМПЕРАТУРЫ ПРАСАВАННЯ
• Пастаўце прас на падставу (8). (Усталюйце

прас у вертыкальнае становішча.)

• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.

Завароткам рэгулятара (10) усталюйце
патрабаваную тэмпературу прасавання: «•»,
«••», «•••» ці “max”, у залежнасці ад тыпу
тканіны, пры гэтым загарыцца індыкатар
(6).

Калі тэмпература падэшвы праса (12)
дасягне ўсталяванай тэмпературы,

MW-3015.indd 32

MW-3015.indd 32

24.02.2011 16:39:02

24.02.2011 16:39:02

Advertising