Беларускi – MAXWELL MW-3015 G User Manual

Page 33

Advertising
background image

33

БЕЛАРУСКI

індыкатар (6) загасне, можна прыступаць да
прасавання.

Нататка:
-

Пры паравым прасаванні неабходна
ўсталёўваць неабходную інтэнсіўнасць
параўтварэння з дапамогай рэгулятара
падачы пары (3).

РАСПЫРСКВАЛЬНІК ВАДЫ
• Вы можаце завільгатніць тканіну, націснуўшы

некалькі разоў на кнопку распырсквальніка
(4).

Пераканайцеся, што ў рэзервуары (9)
досыць воды.

СУХОЕ ПРАСАВАННЕ
• Пастаўце прас на падставу (8). Устаўце вілку

сеткавага шнура ў разетку.

Завароткам рэгулятара (10) усталюйце
патрабаваную тэмпературу прасавання: «•»,
«••», «•••» ці "max", у залежнасці ад тыпу
тканіны, а рэгулятар сталай падачы пары
(3) у становішча "

", пры гэтым загарыцца

індыкатар (6).

• Калі тэмпература падэшвы праса дасягне

зададзенай, індыкатар (6) загасне, можна
прыступаць да прасавання.

Пасля выкарыстання праса ўсталюйце
рэгулятар тэмпературы (10) у становішча
"min".

• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і

дачакайцеся поўнага астывання праса.

ПАРАВОЕ ПРАСАВАННЕ
Прас забяспечаны супрацькроплевым
клапанам, які зачыняе падачу вады пры занізкай
тэмпературы падэшвы праса, гэта прадухіляе
з’яўленне кропель з адтулін падэшвы праса
(12). Пры награванні і астыванні падэшвы праса
вы пачуеце характэрныя пстрычкі адчынення/
зачынення супрацькроплевага клапана, што
сведчыць пра яго звычайную працу.
• Пастаўце прас на падставу (8). (Усталюйце

прас у вертыкальнае становішча.)

• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.

Пераканайцеся, што ў рэзервуары (9)
досыць воды.

Завароткам рэгулятара (10) усталюйце
патрабаваную тэмпературу прасавання:
у зоне працы з парай ці "max" (•••), пры
гэтым загарыцца індыкатар (6).

Калі тэмпература падэшвы праса (12)

дасягне зададзенай, індыкатар (6) загасне,
можна прыступаць да прасавання.

Рэгулятарам сталай падачы пары (3)
усталюйце неабходную інтэнсіўнасць
параўтварэння, пара пачне выходзіць з
адтулін падэшвы праса (12).

Пасля выкарыстання праса ўсталюйце
рэгулятар тэмпературы (10) у становішча
"min", а рэгулятар сталай падачы пары (3) у
становішча "

" (падача пары выключана).

• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і

дачакайцеся поўнага астывання праса.

УВАГА! Калі падчас працы не адбываецца
сталая падача пары, праверце правільнасць
становішча рэгулятара падачы пары (3) і
наяўнасць вады ў рэзервуары.

ПАДАЧА ПАРЫ
Функцыя падачы пары карысная пры
разглажванні зморшчын і можа быць
скарыстана толькі пры высокатэмпературным
рэжыме прасавання (Рэгулятар тэмпературы
(10) у становішчы паміж «••», «•••» ці “max”).
Пры націску кнопкі падачы пары (5) з падэшвы
праса будзе выходзіць пара.

Нататка:
-

Каб пазбегнуць выцякання вады з
паравых адтулін, націскайце кнопку
дадатковай падачы пары (5) з інтэрвалам
у 4-5 секунд.

ВЕРТЫКАЛЬНАЕ АДПАРВАННЕ
Функцыя вертыкальнага адпарвання можа быць
скарыстана толькі пры высокатэмпературным
рэжыме прасавання (рэгулятар тэмпературы
(10) у становішчы паміж “••” і (max)).
Трымайце прас вертыкальна на адлегласці 15-
30 см ад адзежы і націскайце кнопку падачы
пары (5) з інтэрвалам у 4-5 секунд, пара будзе
выходзіць з падэшвы праса (12).

Важная інфармацыя
• Не рэкамендуецца выконваць вертыкальнае

адпарванне сінтэтычных тканін.

• Пры адпарванні не датыкайцеся падэшвай

праса да матэрыялу, каб пазбегнуць яго
аплаўлення.

• Ніколі не адпарвайце адзежу, апранутую

на чалавека, бо тэмпература выходзільнай
пары вельмі высокая, карыстайцеся
плечкамі ці вешалкай.

MW-3015.indd 33

MW-3015.indd 33

24.02.2011 16:39:02

24.02.2011 16:39:02

Advertising