Догляд і чыстка перш, чым звяртацца ў сэрвіс – Sharp SJ-WP320TBE User Manual

Page 223

Advertising
background image

223

BY

ДОГЛЯД І ЧЫСТКА

ПЕРШ, ЧЫМ ЗВЯРТАЦЦА Ў СЭРВІС

ПАПЯРЭДЖАННЕ

Адключыце халадзільнік у першую чаргу, каб

пазбегнуць паражэння электрычным токам.

Не плёскайце ваду непасрэдна на знешні або

ўнутраны корпусы халадзільніка. Гэта можа

прывесці да ўзнікнавення іржы і пагаршэння стану

электрычнай ізаляцыі.

ВАЖНА

Каб пазбегнуць стварэння расколін на паверхні і

ўнутры пластыкавых кампанентаў, выконвайце

наступныя парады.

Выдаляйце любы раслінны алей, трапіўшы на

пластыкавыя дэталі.

Некаторыя бытавыя хімічныя рэчывы могуць

прычыніць шкоду халадзільніку, таму выкарыстоўвайце

для чысткі толькі мыльную ваду.

Ужыванне неразбаўленых вадой рэчываў або

нядбайна сцертая мыльная вада можа прывесці да

растрэсквання пластмасавых дэталяў.

1

Дастаць усе аксэсуары, напрыклад, палічкі камеры

і наддзвярныя палічкі. Вымыць іх цёплай вадой з

вадкасцю для мыцця посуду; прапаласкаць у чыстай

вадзе і высушыць.

2

Ачысціце ўнутраны корпус халадзільніка тканінай,

змочанай у цёплай мыльнай вадзе. Затым,

выкарыстоўваючы халодную ваду, вытрыце мыльную

ваду.

3

Працірайце знешні корпус мяккай тканінай кожны

раз, калі ён забруджваецца.

4

Чысціце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі зубной

шчоткай і цёплай мыльнай вадой.

5

Працірайце панэль кіравання сухой тканінай.

УВАГА

Каб прадухіліць пашкоджанне халадзільніка, не варта

выкарыстоўваць моцныя чысцячыя сродкі і растваральнікі

(лакі, фарбы, шліфавальныя парашкі, бензін, кіпень і г.д.).

Пасля адключэння сілкававання, калі ласка, пачакайце

мінімум 5 хвілін да паўторнага падключэння.

Шкляныя паліцы важаць каля 2 кг. Трымайце іх моцна пры

выдаленні з халадзільніка або перамяшчэнні.

Калі сок або іншая вытрыце пралілася побач з панэллю

кіравання, неадкладна вытрыце яе. Гэта можа стаць

прычынай непаладак у панэлі кіравання.

Не кідайце ніякія аб'екты ўнутр халадзільніка і не стукайце

па ўнутранай сцяне. Гэта можа прывесці да расколу

ўнутранай паверхні.

Размарожванне

Працэс размарожвання халадзільніка з'яўляецца

цалкам аўтаматычным дзякуючы ўнікальнай сістэме

энергазберажэння.

Замена ўнутранай лямпы

Для замены перагарэлай лямпачкі звярніцеся да

сэрвіснага агента SHARP. Замена лямпачкі павінна

ажыццяўляцца толькі кваліфікаваным спецыялістам.

Выключэнне халадзільніка

Калі Вы ад'язджаеце на працяглы перыяд і адключаеце

халадзільнік, дастаньце ўсе прадукты і старанна

вычысціце ўнутраны корпус. Выцягніце штэпсель шнура

сілкавання з разеткі і пакіньце ўсе дзверцы адчыненымі.

Перад зваротам у сэрвіс, калі ласка, праверце наступнае.

Праблема

Рашэнне

Знешні корпус халадзільніка

гарачы навобмацак.

Гэта нармальна. Гарачая труба размешчана ўнутры корпуса халадзільніка для

прадухілення кандэнсацыі.

Чутны шум падчас работы

халадзільніка.

Гэта нармальна. Дэталі халадзільніка звычайна пры рабоце ствараюць шум.

Шум, які ствараецца кампрэсарам, у пачатку больш гучны

--- Гук становіцца цішэй праз некаторы час.

Гучны шум ствараецца кампрэсарам адзін раз у суткі

--- Пасля аперацыі аўтаматычнага размарожвання ствараюцца аперацыйныя гукі.

Гук цякучай вадкасці (бульканне, крапанне)

--- Гук цякучага па трубе ахаладжальніка (гук можа станавіцца мацней час ад часу).

Гук хрусту, трэску --- Гук ствараецца пры пашырэнні і звужэнні ўнутраных сцен і

дэталяў пры астуджэнні.

Унутры і ззаду халадзільніка

ўтвараецца лёд і кандэнсат.

Гэта можа адбыцца ў адным з наступных выпадкаў. Выкарыстоўвайце мокрую

анучу для выцірання лёду і сухую - для выцірання кандэнсату.

Пры высокай вільготнасці навакольнага асяроддзя.

Пры частым адчыненні і зачыненні дзверцаў.

Калі захаваныя харчовыя прадукты змяшчаюць вялікую колькасць вільгаці

(патрабуецца ўпакоўка).

Прадукты ў халадзільным

аддзяленні замарожваюцца.

Ці ўстаноўлены тэмпературны кантроль працуючага на працягу доўгага часу

халадзільніка на ўзроўні 0 °С?

Ці ўстаноўлены тэмпературны кантроль працуючага на працягу доўгага часу

маразільніка на ўзроўні -21 °С?

Нізкая тэмпература навакольнага асяроддзя можа прывесці да замарожвання

прадуктаў, нават калі рэгулятар тэмпературы ўстаноўлены на 6 °C.

Непрыемны пах ва ўнутраным

корпусе халадзільніка.

Для прадуктаў з моцным пахам неабходна ўпакоўка.

Дэзадаральнік не можа выдаліць усе пахі.

КАЛІ ВАМ ЯШЧЭ ПАТРЭБНА ДАПАМОГА

Звярніцеся ў бліжэйшы сэрвісны цэнтр SHARP.

(B144-2)-East.indb 223

2011/11/11 14:36:15

Advertising
This manual is related to the following products: