Беларускi – Vitek VT-1559 User Manual

Page 53

Advertising
background image

53

БЕЛАРУСКI

пастаўце паравую чару на роўную
паверхню, апусціце ў яе здымнае
дно (паглыбленнямі ўніз) і злёгку
націсніце на яго з абодвух бакоў да
шчаўчка.

Усталюйце на паддон для збору
кандэнсату (6) адну ці некалькі паравых
чар (1-2-3).

• Накрыйце паравую чару вечкам (5).

Устаўце вілку сеткавага шнура ў
разетку.

• Павярніце ручку механічнага таймера

(11) па гадзіннікавай стрэлцы і ўсталюйце
патрэбны час працы параваркі, пры
гэтым загарыцца індыкатар.

Па заканчэнні ўсталяванага часу
параварка аўтаматычна адключыцца,
прагучыць гукавы сігнал і індыкатар
згасне.

• Адключыце параварку ад сеткі і дайце

прыладзе астыць.

Нататкі:
- Механічны таймер пачынае сваю

працу незалежна ад уключэння
параваркі ў сетку, таму перад
усталёўкай таймера праверце, ці
падлучана прылада да сеткі, інакш
працэс прыгатавання не пачнецца.

- Калі Вам неабходна прыгатаваць ежу

вялікага аб’ёму, то для павелічэння
ўнутранай прасторы можна зняць
здымнае дно з паравых чар (2) і
(3). Для здымання здымнага дна
вазьміце паравую чару за бакавыя
паверхні з боку ручак і злёгку
націсніце пальцамі знізу з абодвух
бакоў.

УВАГА!

Не дакранайцеся падчас працы
параваркі да вечка і паравых чар - яны
вельмі гарачыя.

Каб не абпаліцца, выкарыстоўвайце
кухонныя прыхваткі ці рукавічкі для
здымання вечка і паравых чар. Павольна
прыпадыміце вечка, каб выпусціць пару,

патрымайце вечка над паравой чарай
для сцякання з яе вады.

• Калі вы жадаеце праверыць прадукты

на гатовасць, выкарыстоўвайце кухонны
посуд з доўгай ручкай.

Памятайце, што вада ўсярэдзіне
рэзервуара можа быць гарачай, калі ўсе
астатнія кампаненты параваркі астылі.

• Не выкарыстоўвайце параварку пры

неўсталяваным паддоне, паравых чарах
і вечку.

ПАРАДЫ
• Гатуйце мяса, рыбу і марскія прадукты

да поўнай гатовасці.

Заўсёды выкарыстоўвайце толькі
размарожаныя прадукты, выключэннем
з’яўляецца гародніна, рыба і
морапрадукты.

Калі вы карыстаецеся адначасова
некалькімі паравымі чарамі, то кладзіце
мяса, птушку ці рыбу ў ніжні кошык, каб
вылучаемая вадкасць не сцякала на
прадукты ў іншых паравых чарах.

• Дадавайце свежую ці сухую траву ў

паддон для збору кандэнсату (6), каб
надаць прадуктам дадатковы смак.

• Абярыце траву на свой густ: чабор,

кінза, базілік, укроп, кары і эстрагон,
часнок, кмен, хрэн - гэта ўсяго толькі
невялікі пералік вядомай травы.
Вы можаце камбінаваць траву для
надання прадуктам новых смакаў. Пры
выкарыстанні свежай травы неабходна
парэзаць яе і павялічыць агульную
колькасць у два-тры разы (у параўнанні
з сухімі).

ПРЫГАТАВАННЕ ЯЙКАЎ (Мал. 3)
• Заліце ваду ў рэзервуар (10).
• Усталюйце паддон (6).
• Усталюйце паравую чару (1, 2 ці 3) з

усталяваным здымным дном (12 або 13)
на паддон (6).

Пакладзіце яйкі ў адпаведныя
паглыбленні на дне паравой чары і
накрыйце яе вечкам (5).

Уключыце параварку, усталяваўшы

1559.indd 53

1559.indd 53

10.06.2010 14:51:03

10.06.2010 14:51:03

Advertising